Арцём Мілеўскі: Вядома, я лепшы за Глеба
- 29.07.2019, 22:45
Нападнік берасцейскага «Дынама» адказаў на пытанне, хто лепшы: ён ці Аляксандр Глеб.
Нападнік берасцейскага "Дынама" Арцём Мілеўскі на Youtube-канале "КраСава" заявіў, што думае, што ён лепшы за Аляксандра Глеба.
- Хто лепшы: ты ці Глеб?
- Я Саню вельмі паважаю...
- Я цяпер паеду. Хто лепшы?
- Я, вядома ж, - сказаў Мілеўскі.