BE RU EN

Мінабароны РФ апублікавала імёны 14 загінулых падводнікаў

  • 3.07.2019, 21:35

Сярод загінулых - два Героі Расеі.

Міністэрства абароны Расеі назвала імёны ўсіх 14 маракоў-падводнікаў, загінулых 1 ліпеня пры пажары на сакрэтным глыбакаводным апараце ў Баранцавым моры, паведамляе «РІА Навіны».

Герой Расеі, капітан першага рангу Дзяніс Даланскі;

Герой Расеі, капітан першага рангу Мікалай Філін;

капітан першага рангу Дзяніс Апарын;

капітан першага рангу Андрэй Васкрасенскі;

капітан першага рангу Канстанцін Сомаў;

капітан першага рангу Уладзімір Абанкин;

капітан першага рангу Канстанцін Іваноў;

капітан другога рангу Аляксандр Аўдонін;

капітан другога рангу Сяргей Данільчанка;

капітан другога рангу Зміцер Салаўёў;

капітан трэцяга рангу Віктар Кузьмін;

капітан трэцяга рангу Уладзімір Сухінічаў;

капітан-лейтэнант Міхаіл Дубкоў;

падпалкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Васільеў.

Імя Салаўёва ведамства апублікавала раней. Паведамлялася, што дзякуючы ягоным дзеянням атрымалася выратаваць цывільнага спецыяліста, які знаходзіўся на борце апарата.

Апошнія навіны