У Барбадосе пачаўся трэці раўнд перамоваў уладаў і апазіцыі Венесуэлы
- 31.07.2019, 21:40
31 ліпеня пачаўся трэці раўнд у рамках «механізму Осла».
Прадстаўнік апазіцыйнай дэлегацыі і дэпутат Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Сталін Гансалес заявіў, што на выспе Барбадас пачаўся трэці раўнд перамоваў паміж уладамі і апазіцыяй Венесуэлы.
Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на паведамленне Гансалеса ў Twitter.
З ягоных слоў, сёння, 31 ліпеня, пачаўся трэці раўнд у рамках «механізму Осла».
«Мы пачалі яшчэ адзін раўнд сустрэч у рамках «механізму Осла». Настойваем на пошуку канстытуцыйнага выхаду (з крызісу - рэд.), які пакладзе канец пакутам венесуэльцаў», - напісаў ён.
Гансалес таксама адзначыў, што венесуэльскі народ мае патрэбу «ў пэўных выніках».