Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ саступіў «Русенборгу» - 0:2
- 31.07.2019, 21:54
Барысаўчане працягнуць выступ у Лізе Еўропы.
У матчы ў адказ другога раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ў гасцях саступіў «Русенборгу» - 0:2. Першы матч у Барысаве завяршыўся перамогай барысаўчан 2:1. Такім чынам, па суме двух матчаў у наступны раўнд Лігі чэмпіёнаў праходзіць каманда з Нарвегіі.
«Русенборг» адкрыў лік на 73 хвіліне. З 11-метровай адзнакі вызначыўся паўабаронца Андрэ Хеланд, які выйшаў на замену. На 85-й хвіліне Хеланд аформіў дубль, прабіўшы з 20 метраў.
«Русенборг» - БАТЭ - 2:0
«Русенборг»: Андрэ Хансен - Хедэнстад, Рэгініўсен, Хоўланд, Мелінг - Майк Енсэн (к), Трондсен, А.Конрадсен - Акінтола (Хеланд, 70), Седэрлунд, Адэгенбра (Дэ Ланлай, 78).
Запасныя: Эстбе, Дэнэч, Вальсвэк, Осен, Сейду.
БАТЭ: Чычкан - Рыас (Ёнасен, 62), Волкаў, Сімавіча, Філіпавіч - Д.Бага, Яблонскі, Драгун (Дубаіч, 87) - Туомінен (Мукам, 76), Скавыш, Стасевіч (к).
Запасныя: Чэрнік, Бярозкін, Бясмертны, Мякіш.
Галы: 1:0 - Хеланд (73, з пенальці за фол супраць Седэрлунда). 2:0 - Седэрлунд (85, пас - Хеланд).
Папярэджанні: Конрадсен (38), Хеланд (81); Рыас (52), Ёнасен (72), Мукам (87).
Цяпер БАТЭ пяройдзе ў другі па рангу кантынентальны турнір - Лігу Еўропы - і ў 3-м коле кваліфікацыі згуляе з клубам «Сараева» з Босніі і Герцагавіны.