BE RU EN

Папа Рымскі зрабіў Пуціну падарунак з глыбокім сэнсам

  • 4.07.2019, 20:31

Сёння ў Ватыкане адбылася сустрэча пантыфіка з кіраўніком Крамля.

Падчас сённяшняй сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным Папа Рымскі Францішак падарыў яму памятны медаль з гравіроўкай пра тое, што «ўсё можна страціць у вайне». Пра гэта паведамляе РБК.

Гутарка працягласцю блізу гадзіны адбылася ў папскай бібліятэцы Апостальскага палаца Ватыкана.

Францішак падарыў Пуціну медаль у гонар шостага года пантыфікату, прысвечаны 100-гадовай гадавіне заканчэння Першай сусветнай вайны. На медалі выгравіраваная цытата папы Пія XII: «Нічога не страчваецца з мірам. Усё можна страціць у вайне».

Раней паведамлялася, што галоўнай тэмай размовы Пуціна і Францішка будзе Украіна.

Апошнія навіны