BE RU EN

Як цяпер выглядае мемарыял на месцы канцлагера «Трасцянец»

  • 4.07.2019, 21:46

Вось яна - цана ўсёй «памяці пра святую вайну» ў нашага экс-дырэктара саўгаса.

Пра гэта піша Telegram-канал NEXTA.

«Першыя тры фотаздымкі - афіцыйная здымка прэс-службы беларускага «прэзідэнта», які 28 сакавіка 2019 году разам з Федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцна месцы фашысцкага канцлагера «Трасцянец» на ўскраіне Менска мемарыял памяці аўстрыйскіх габрэяў, якія ў гады II Сусветнай вайны былі тут закатаваныя фашыстамі. Мемарыял, зразумела, быў пабудаваны на аўстрыйскія грошы.

Астатнія фота і відэа - тое, як гэты мемарыял выглядае цяпер. Фарба на мануменце аблезла ўсяго праз тры месяцы, усё зарастае быльнягом, дарожкі ніхто не праполвае, не кажучы ўжо пра ўскладанне кветак да помніка.

Вось яна - цана ўсёй «памяці пра святую вайну» ў нашага экс-дырэктара саўгаса. Яна патрэбна толькі да той пары, пакуль неабходныя замежныя інвестыцыі і рынкі збыту. Калі высокі еўрапейскі госць з'ехаў - паказуха страчвае сэнс, і «прыгажосць» ператвараецца ў звыклы заняпалы калгас», - піша блогер NEXTA.

Апошнія навіны