BE RU EN

Настасся Шкурдай стала першай беларускай плыўчыхай, якая здабыла чатыры залатыя медалі на юніёрскіх ЧЕ

  • 6.07.2019, 20:00

Аляксандра Герасіменя мае ў калекцыі тры залатыя ўзнагароды юніёрскай кантынентальнай пробы.

Настасся Шкурдай перамагла ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем у рамках юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў Казані. 16-гадовая берасцейка паказала недасягальны для спаборніц вынік - 57,39. Гэта новы рэкорд Беларусі і пяты вынік сусветнага сэзону-2019, піша «Прессбол».

Такім чынам, Настасся Шкурдай стала першай беларускай плыўчыхай - чатырохразовай чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёраў. Знакамітая шматразовая алімпійская медалістка Аляксандра Герасіменя мае ў калекцыі тры залатыя ўзнагароды юніёрскай кантынентальнай пробы.

Турнір у Казані будзе доўжыцца да 7 ліпеня.

Апошнія навіны