BE RU EN

Улады падрыхтавалі «сюрпрызы» для раварыстаў

  • 6.07.2019, 20:42

Якія змены ў новых правілах дарожнага руху чакаюць веласіпедыстаў?

У Міністэрстве ўнутраных спраў падвялі першыя вынікі грамадскага абмеркавання праекта ўказа Лукашэнкі, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Правілы дарожнага руху, піша «Брестская газета».

Так, у новых правілах раварыстам прапануецца дазволіць перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах не злазячы. Праўда, пад'язджаючы да іх, трэба будзе знізіць хуткасць да 3 - 7 км на гадзіну. Таксама раварысты змогуць перасоўвацца па ходніках, узбочыне і па праезнай частцы ў жылых і пешаходных зонах. Пры гэтым трэба памятаць, што, нягледзячы на існыя перавагі перад аўтамабілямі, веласіпедысты не павінны неабгрунтавана перашкаджаць іх руху.

Акрамя таго, пры адсутнасці роварнай дарожкі веласіпедыстам дазволяць рух па краі праезнай часткі дарогі. Але не далей за 1 метр ад яе правага краю і толькі ў зоне з абмежаваннем максімальнай хуткасці.

Гэта далёка не ўсе змены, якія могуць быць унесены ў новыя ПДР. Дакументы разглядаюцца.

Апошнія навіны