На пахаванні расейскіх падводнікаў заявілі, што яны прадухілілі «катастрофу планетарнага маштабу»
- 6.07.2019, 20:46
Пахаванне ў Санкт-Пецярбургу праходзілі ў закрытым рэжыме.
Высокапастаўлены вайсковец заявіў на пахаванні расейскіх падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, што маракі прадухілілі катастрофу, паведамляе сайт nn.by са спасылкай на «Открытые медиа».
«Коштам свайго жыцця - выратавалі жыцці сваіх таварышаў, выратавалі карабель, не дапусцілі катастрофы планетарнага маштабу», - заявіў вайсковец, імя якога не называецца. Што менавіта зрабілі маракі, ён не сказаў.
«Открытые медиа адзначаюць, што пахаванне ў Санкт-Пецярбургу праходзілі ў закрытым рэжыме. Уваход на могілкі і доступ да магіл маракоў ахоўвала Расгвардия.
Падводнікаў пахавалі побач з мемарыялам у памяць аб загінулых на атамнай падводнай лодцы «Курск».