BE RU EN

Каманду Беларусі ў футболе мог узначаліць Віктар Ганчарэнка

  • 9.07.2019, 22:08

Кіраўнік АБФФ распавёў пра перамовы з трэнерам маскоўскага ЦСКА.

13 чэрвеня стала вядома, што галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе Ігар Крывушэнка, а таксама ягоныя памагатыя Алег Кузьмянок і Валерый Стрыпейкіс сышлі ў адстаўку. У адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы беларуская каманда саступіла чатыры паядынкі з чатырох з агульным лікам 1:9.

Пазней галоўным трэнерам зборнай быў прызначаны Міхаіл Мархель, хоць раней хадзілі чуткі і пра тое, што ўзначаліць каманду можа цяперашні настаўнік маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка, піша «Народная воля».

- Я асабіста размаўляў з Віктарам Ганчарэнкам і Аляксандр Ермаковічам, якія разам працуюць у трэнерскім штабе ЦСКА, - распавёў Віктар Базанаў. - Спачатку яны ўзялі тайм-аўт, кожны думаў дзень, а затым тактоўна адмовілі: маўляў, ёсць незакончаныя справы ў маскоўскім клубе.

Я казаў, што можна яшчэ пагаварыць з прэзідэнтам ЦСКА Яўгенам Гінерам на прадмет магчымасці сумяшчэння пасад у клубе і камандзе, але Ганчарэнка сказаў, што Гінер на гэта не пойдзе. Маўляў, ужо была практыка, калі былы галоўны трэнер Леанід Слуцкі сумяшчаў дзве пасады, і тады з гэтага нічога добрага не атрымалася.

- Наша федэрацыя магла б зрабіць Віктару Ганчарэнку такую фінансавую прапанову, ад якога немагчыма было адмовіцца?

- Не магла б, бо ёсць граніца заробку, якую можам сабе дазволіць, і нашы магчымасці мы агучылі. Я не ведаю, колькі Віктар Міхайлавіч атрымлівае ў ЦСКА, і не буду сцвярджаць, што грошы для яго - асноўны аргумент пры прыняцці той ці іншага пастановы, але факт застаецца фактам - чалавек адмовіўся працаваць з камандай Беларусі.

Апошнія навіны