BE RU EN

Сэйм Польшчы прыняў закон аб стварэнні газавай інфраструктуры

  • 10.08.2019, 20:26

Мэта прынятага закона - умацаванне энэргетычнай бяспекі Польшчы.

Сэйм Польшчы прыняў з папраўкамі Сэната закон, які тычыцца працы тэрмінала звадкаванага газу ў Свінавуйсці, перадае «Польскае радыё».

Дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Мацей Малецкі адзначыў, што мэтай прынятага закона з'яўляецца ўмацаванне энэргетычнай бяспекі Польшчы.

«Гаворка ідзе пра тое, каб цалкам вызваліць Польшчу ад газавай залежнасці ад Расеі. Акрамя стварэння інструментаў прыёму паставак газу з іншых кірункаў, трэба таксама стварыць наладжаную сістэму дыстрыбуцыі газу па тэрыторыі ўсёй краіны. Для гэтага, у сваю чаргу, трэба стварыць газаправоды і адпаведную інфраструктуру», - сказаў палітык.

Прыняты закон закліканы паскорыць стварэнне патрэбнай у Польшчы газавай інфраструктуры, і мае на мэце, сярод іншага, рэалізацыю дзесяці буйных інвестыцый, уключаючы будаўніцтва газаправода высокага ціску маршрутам Канопкі-Элк-Мронгава.

Апошнія навіны