BE RU EN

Лукашэнка: Ускраіны любой губерні - таксама раёны

  • 21.08.2019, 11:37

Дыктатар паскардзіўся на «губернатараў», якія «тапталіся на захадзе».

Лукашэнка збіраецца наведаць «аддаленыя раёны» ў кожнай вобласці.

Пра гэта дыктатар заявіў 21 жніўня, наведваючы Іўеўскі раён Гарадзенскай вобласці, паведамляе БелТА.

Дзяржаўнае агенцтва падкрэслівае, што кіраўнік прыехаў у Іўеўскі раён, «таму што вельмі хвалюецца за «вялікую памылку Гарадзенскай вобласці, калі ўсе губернатары тапталіся на захадзе» і больш увагі надавалі развіццю Горадні і заходніх раёнаў вобласці.

«Я хачу паказаць пачынаючы з Іўя, што ўскраіны любой губерні - таксама раёны, якія павінны развівацца, як мае быць. [..] Цяпер я прайдуся па гэтых раёнах, не валаўтваральных, якія дзесьці там... Але там жа нашы людзі жывуць. Таму асаблівасць гэтай паездкі ў тым, што я хачу цяпер наведаць аддаленыя раённыя цэнтры ў кожнай вобласці», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны