BE RU EN

Генеральны сакратар ААН не прыляціць у Менск на наступным тыдні, як планаваў

  • 27.08.2019, 20:53

Замест яго Беларусь наведае кіраўнік Контртэрарыстычнага упраўлення ААН Уладзімір Варанкоў.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш не прыляціць у Менск на наступным тыдні, як планаваў раней. Замест яго Беларусь наведае яго намеснік, кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімір Варанкоў. Пра гэта tut.by распавялі ў МЗС і пацвердзілі ў Прадстаўніцтве ААН у Беларусі.

Нагадаем, раней МЗС паведамляў, што Антоніу Гутэрыш упершыню прыляціць у Беларусь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі ў барацьбе з тэрарызмам, якая будзе праходзіць 3-4 верасня.

На канферэнцыі «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій», арганізатарамі якой выступаюць Міністэрства замежных спраў Беларусі і Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе, будуць разгледжаны пытанні ўмацавання міжнародна-прававога супрацоўніцтва, між іншым, імплементацыя міжнароднай нарматыўна прававой базы ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама абарона найважнейшых аб'ектаў інфраструктуры ад тэрарыстычных актаў. Асобная ўвага будзе нададзеная барацьбе з тэрарызмам у сегменце анлайн. У Беларусь прыляціць кіраўніцтва АБСЕ, Упраўлення ААН у наркотыках і злачыннасці.

Апошнія навіны