BE RU EN

У сераду ў Беларусі чакаецца да +30 градусаў

  • 27.08.2019, 21:11

Без ападкаў.

У сераду, 28 жніўня, у Беларусі будзе без ападкаў. У начны час тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў цяпла (толькі месцамі - ад +7 да +9), удзень - ад +22 да +28 градусаў, у Берасцейскай вобласці - да 30 градусаў са знакам плюс, паведамляе euroradio.fm.

У чацвер умовы надвор'я істотна не зменяцца. Аднак на захадзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы. Сіноптыкі прагназуюць іх у тым жа рэгіёне і на пятніцу, 30 жніўня. У гэтыя дні ўначы будзе цёпла на захадзе - да 16-18 градусаў цяпла, удзень на паўднёвым захадзе - да +29.

Апошнія навіны