Авакаў пераназначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны
- 29.08.2019, 21:24
Авакаў застаецца на пасадзе пад «персанальную адказнасць» Зяленскага.
Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук прапанаваў Вярхоўнай Радзе перапрызначыць Арсена Авакава на пасаду міністра ўнутраных спраў Украіны.
Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў парламенце, паведамляе pravda.com.
Раней кіраўнік фракцыі Слуга народа Давід Арахамія заявіў, што кіраўнік МУС Арсен Авакаў будзе займаць гэтую пасаду як «пераходны» міністр пад персанальную адказнасць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Актывісты выступаюць супраць таго, каб Авакаў застаўся ва ўрадзе. Яны правялі акцыю пратэсту пад Офісам прэзідэнта, патрабуючы поўнай люстрацыі Авакава.
На перакананне грамадскасці, перапрызначэнне Авакава, які «асацыюецца са старой палітыкай карупцыі і крывадушнасці», супярэчыць абяцанням прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ачысціць ўладу «ад карупцыі, марадзёрства, хабарнікаў і крывадушнікаў».