BE RU EN

У РФ паліцыянты спрабавалі прадаць наркотыкі, каб павысіць паказчыкі

  • 30.08.2019, 21:18

Выпадак адбыўся ў Астраханскай вобласці.

У Астрахані распачатая крымінальная справа пра замах на збыт наркотыкаў у дачыненні да трох паліцэйскіх, якія спрабавалі штучна палепшыць паказчыкі раскрывальнасці, паведамляе yusut.sledcom.ru.

Супрацоўнікаў Астраханскага лінейнага аддзела МУС на транспарце падазраюць у замаху на незаконны збыт наркотыкаў паводле папярэдняй змовы ў значным памеры (ч. 3 арт. 30; п. «Б» ч. 4 арт. 228.1 КК РФ).

Паводле версіі следства, 28 жніўня 2019 года яны папрасілі свайго знаёмага знайсці пакупніка наркотыкаў, каб пасля яго затрымаць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Для рэалізацыі плана супрацоўнікі паліцыі схавалі блізу чыгуначных шляхоў скрутак з наркатычным рэчывам масай 0,51 грама.

Давесці задуманае да канца паліцыянтам не ўдалося, бо 29 жніўня «закладку» падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявілі супрацоўнікі УФСБ Расеі Астраханскай вобласці.

Падазраваныя затрыманыя, іх дапытваюць. Вырашаецца пытанне пра арышт.

У суседнім рэгіёне, у Краснадарскім краі 30 жніўня арыштавалі супрацоўніка РЧД за вырошчванне плантацыі канопляў недалёка ад свайго працоўнага месца. Супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі ў яго гатовую да ўжывання марыхуану. У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 231 КК РФ (незаконнае культываванне раслін з утрыманнем наркатычных сродкаў).

Апошнія навіны