BE RU EN

Сваякі ўкраінскіх палонных маракоў вяртаюцца дадому

  • 30.08.2019, 21:33

Працэс пра вызваленне ваеннапалонных маракоў працягваецца.

Сваякі ўкраінскіх ваеннапалонных маракоў, якіх незаконна ўтрымліваюць у Расеі, вяртаюцца з Кіева дадому.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта «Общественному» паведаміў бацька палоннага Васіля Сарокі Віктар.

З ягоных слоў, з імі ў Кіеве пагутарылі асобы, якія маюць дачыненне да працэсу абмену і паведамілі, што працэс яшчэ працягваецца і імаверна будзе вырашаны на працягу наступнага тыдня.

«Бацькам сказалі, што працэс ідзе, але трэба яшчэ крыху пачакаць. У найбліжэйшы час нам ператэлефануюць і скажуць. Яшчэ пытанне застопарылася у тым, што прэзідэнт павінен памілаваць тых, хто ў нашых турмах сядзіць. Вось як будзе інфармацыя на сайце прэзідэнта, калі іх памілуюць, то ўжо будзе час. Тады дзень, два», - сказаў Сарока.

Апошнія навіны