У Расеі прыватны гелікаптэр упаў у вадасховішча
- 31.08.2019, 21:53
Падзенне гелікаптэра ў Клязьмінскае вадасховішчы зафіксавалі відавочцы.
У Сеціве з'явілася відэа з падзеннем двухмеснага гелікаптэра ў Клязьмінскае вадасховішчы ў Падмаскоўі. На ім бачна, як аўтажыр закранае драты ЛЭП і ляціць у ваду, піша mk.ru.
Між тым у ГУ МНС Маскоўскай вобласці паведамілі, што гелікаптэр затануў. Ён упаў у ваду за 50 метраў ад берага. Пра лёс пілота і пасажыра нічога не паведамляецца.
На месцы здарэння праводзяцца пошукавыя працы. Прыцягнутыя 39 чалавек і 14 адзінак тэхнікі.