BE RU EN

Школьнікам дазволяць бясплатна наведваць дзяржаўныя спартыўныя збудаванні

  • 5.08.2019, 21:44

Школьнікі змогуць бясплатна наведваць у тым ліку лядовыя палацы.

У Беларусі школьнікам і выхаванцам спартыўных школ дазволяць бясплатна наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

Як адзначае БелТА, дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання згаданых аб'ектаў (тых жа лядовых палацаў). Цяпер школьнікі змогуць там абсалютна бясплатна займацца фізкультурай і спортам.

Апошнія навіны