BE RU EN

Захараў: У «Юнацтва» бюджэт меншы, чым у Польшчы, Казахстане

  • 6.08.2019, 21:15

Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» паскардзіўся на фінансаванне хакейнага клуба.

Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў выказаў стаўленне да рэмэйку суперсерыі з менскім «Дынама» ў будучым хакейным сезоне. Пра гэта ён паразважаў у праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5», піша pressball.by.

- Адно спаборніцтвы, а два правілы ў гэтым Кубку Салея. Лепш бы зрабіць так: здабылі кубак «Юнацтва» або «Нёман» - і потым Суперкубак з аднаго матчу з менскім «Дынама». Вось тады быў бы ажыятаж.

- Ці будзе ў гэтым годзе суперсерыя з менскім «Дынама»?

- Захочуць - згуляем. Мы не супраць. Яны ж там плакалі тады, многія кіраўнікі. Пайшло на карысць гульцам. А суперсерыя ж дапамагла, ажыятаж які!

Таксама Захараў патлумачыў, што бюджэт «Юнацтва» мог бы быць большы, аднак гэта пастанова не мае падтрымкі сярод калег.

- У нас бюджэт меншы, чым у Польшчы, Казахстане. Нават у Румыніі плацяць больш! Там плацяць 7-8 тысяч даляраў. Мы прасілі павялічыць бюджэт хаця б на тры тысячы даляраў. Гэта значыць па сто даляраў на чалавека. Але многія кіраўнікі клубаў не пагадзіліся. Хочуць, каб не было багатых наогул. Каб багатыя станавіліся жабракамі, а не наадварот.

Апошнія навіны