Гарадзенец ажаніўся з васьмі дзяўчатамі
- 6.08.2019, 21:54
Жыхар Гародні паказаў пасведчанне аб шлюбе.
У групе "Вконтакте" аднаго з гарадзенскіх начных клубаў 6 жніўня з'явіўся запіс: Уладальніка ўстановы Артура віншавалі з днём нараджэння. У допісе - таксама фота з ЗАГСа і здымак пасведчання аб шлюбе адразу з 8 дзяўчатамі, паведамляе партал hrodna.life.
Здымак уладальніка клуба з дзяўчатамі быў сапраўды зроблены ў гарадскім загсе, а пасведчанне - з пячаткай і подпісам начальніка аддзела. Пра тое, што яно несапраўднае, можна здагадацца з парадкавага нумара - 0000001.
У самім клубе ад каментароў адмовіліся і праз некаторы час выдалілі фатаграфію з пасведчаннем аб шлюбе.
У гарадскім загсе распавялі, што не маюць да гэтага ніякага дачынення і нагадалі, што шматжонства ў Беларусі забароненае.