BE RU EN

Зінаіда Міхнюк: Мы - гаспадары нашай краіны

  • 9.08.2019, 21:17

Кіраўніца прафзвязу РЭП заклікала працоўных бараніць свае правы.

Актывісты Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Берасцейшчыны наведалі Аляксандра Сахарука, які выходзіць з галадоўкі. Цяпер Аляксандр яшчэ знаходзіцца ў адпачынку ў сваёй роднай вёсцы Рапяхі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Наш прыезд - гэта дэманстрацыя салідарнасці з нашым сябрам, які падтрымаў рабочага Сяргея Вакуленку. Шкада, што іншыя працоўныя не падтрымалі Вакуленку і Сахарука», - кажа кіраўніца прафзвязу Зінаіда Міхнюк:

- Павінна быць салідарнасць. Трэба, каб працоўныя баранілі свае правы на сваім працоўным месцы. Таму што мы - гаспадары гэтай краіны.

Аляксандр Сахарук уважае сваю сямідзённую галадоўку важным досведам на будучыню. Бо сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з новым Працоўным кодэксам нічога добрага не абяцае:

- Гэты досвед мне спатрэбіцца. Ці мала што са мной будзе? Я наважыў паспрабаваць свае сілы.

- Рабочыя павінны праяўляць салідарнасць, калі чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі застаецца без працы.

Сябры Сахарука сумясцілі акт салідарнасці з абмеркаваннем далейшай працы прафзвязу, папулярнасць якога расце ў сувязі з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі

Апошнія навіны