Заўтра ў Беларусі чакаецца да +18
- 25.09.2019, 21:37
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль.
26 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе будзе 8-10 цяпла, на паўночным усходзе на глебе і месцамі ў паветры - замаразкі ад 0 да -3. Удзень сіноптыкі прагназуюць +12... +18.