BE RU EN

Кітайскі чыноўнік хаваў у падвале 13 тон золата

  • 26.09.2019, 21:36

Гэта далёка не ўсё, што знайшлі ў экс-мэра Гуанчжоў.

Паліцыянты з КНР выявілі падчас ператрусу ў былога мэра горада Гуанчжоў 57-гадовага Чжан Ці вялікую колькасць гатоўкі, а таксама 13,5 тоны золата ў выглядзе зліткаў, якія ляжалі ў патаемным склепе яго дома.

Акрамя пасады мэра чыноўнік займаў таксама іншыя пасады, між іншым быў сакратаром Камуністычнай партыі. Паводле неафіцыйных звестак, акрамя золата ў яго былі выяўленыя і гатоўка агульнай сумай 268 мільярдаў юаняў, паведамляе point.md.

Вішанькай на торце для супрацоўнікаў кітайскага Камітэта барацьбы з карупцыяй стала раскошная нерухомасць агульнай плошчай некалькі тысяч квадратных метраў, якую былы сіці-мэнэджар нейкім чынам прымудрыўся хаваць доўгі час.

Апошнія навіны