У нядзелю ў Беларусі будзе да +19
- 28.09.2019, 20:27
Уначы і раніцай прагназуецца туман.
У найбліжэйшыя дні, 29 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Таксама месцамі ўначы пройдуць дажджы, а раніцай і ўдзень ападкі будуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер - паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, а днём паветра прагрэецца да 13-19 градусаў са знакам плюс.
У панядзелак 30 верасня, а таксама ў аўторак 1 кастрычніка надвор'е зменіцца - будзе моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў у секунду, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.