Фотафакт: «Табакерка» - цяпер і ў вёсцы
- 7.09.2019, 21:13
Адзін з шапікаў Алексіна з'явіўся ў Капыльскім раёне.
У аграгарадку Пясочнае Капыльскага раёна на гэтым тыдні ўсталявалі шапік «Табакерка», паведамляе «Салiдарнасць».
Нагадаем, што «Табакеркі» па ўсёй краіне ўсталёўвае падкантрольная бізнэсоўцу Аляксею Алексіну кампанія «ЭНЕРГО-ОИЛ», якая рэалізуе інвестпраект у стварэнні недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі
Просьба прадпрымальнікаў дазволіць ім усталёўваць гандлёвыя шапікі на вуліцах у Менгарвыканкаме не знайшла водгуку.