Анджэй Пачобут: Лукашэнка прызнаў сваю слабасць і ўразлівасць
- 10.10.2020, 21:04
Беларусь ужо не будзе ранейшай.
Сёння Лукашэнка прыехаў у СІЗА КДБ, дзе 4,5 гадзіны размаўляў з часткай палітвязняў. Вядомы журналіст Анджэй Пачобут уважае, што дыктатар прызнаў хісткасць сваіх пазіцый.
- Хто б цяпер і што не казаў, але паездка Лукашэнкі ў СІЗА КДБ - гэта прызнанне таго, што так як да 9 жніўня ў Беларусі ўжо не будзе. І так, гэта відавочнае прызнанне слабасці і ўразлівасці Лукашэнкі, - напісаў Анджэй Пачобут у «Фэйсбуку».
Адзначым, што заўтра а 14:00 у Беларусі пройдзе Марш Гонару. Шэраг апазіцыйных палітыкаў і Telegram-каналаў заклікаў беларусаў выйсці на вуліцы сваіх гарадоў.