BE RU EN

Сення на Марш а 12:00 выйдзе ўся Беларусь

  • 15.11.2020, 8:01

За сябе і за Рамана.

Шэраг Telegram-каналаў апублікаваў заклік выйсці на традыцыйны нядзельны Марш. Гэтым разам ён прысвечаны Герою Беларусі Раману Бандарэнку.

«Апошнім паведамленнем Рамана Бандарэнкі было: «Я выходжу».

Кроў Рамана на руках узурпатара - чырвоная рыса, за якую перайшоў рэжым.

Заўтра выйдзе ўся краіна. Кожны мае магчымасць сказаць: «я выходжу» і выйсці!

Мы выйдзем за сябе, за нашых сяброў, якія знаходзяцца ў засценках, за Рамана, за свабодную Беларусь!

Нядзеля, 12:00, Менск, праспект Незалежнасці.

Уся Беларусь - цэнтры нашых гарадоў», - гаворыцца ў звароце Telegram-каналаў.

Апошнія навіны