BE RU EN

Даследаванні: Антыцелы да каранавіруса могуць узнікаць нават у тых, хто раней не хварэў на COVID-19

  • 8.11.2020, 20:57

Спецыялісты вывучылі аналізы 300 чалавек.

Антыцелы да каранавіруса могуць узнікаць нават у тых, хто раней не хварэў на COVID-19. Пра гэта паведамляе Science, са спасылкай на вынікі даследавання брытанскіх навукоўцаў, піша «Униан».

Адзначаецца, што спецыялісты вывучылі аналізы 300 чалавек, у выніку ў 5% былі выяўленыя антыцелы да каранавіруса. Пры гэтым, спецыялісты сцвярджаюць, што яны з'явіліся пасля заражэння іншым «роднасным вірусам».

«Навукоўцы адзначаюць, што такім чынам, некаторыя людзі могуць мець долю запазычанага раней імунітэту, аднак пакуль няма доказаў эфектыўнасці гэтай імуннай абароны», - гаворыцца ў выніках даследавання.

Экспэрымент таксама паказаў, што антыцелы, выяўленыя ў крыві людзей, што не хварэлі на каранавірус, маюць адрозненні з тымі, што былі атрыманы з аналізаў былых пацыентаў, якія перамаглі новую інфекцыю.

На раніцу 8 лістапада ва ўсім свеце зафіксавана 49,8 млн выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. За дзень выяўлена больш за 500 тысяч новых выпадкаў.

Апошнія навіны