Няўзораў: Пакарабачаную і закуродымленую расейскую мару правезлі па вуліцах Баку
- 13.12.2020, 21:07
Расейскі публіцыст - пра тое, каму найбольш балюча было глядзець парад у Азербайджане.
- Найбольш балюча было расейскім патрыётам, - разважае Аляксандр Няўзораў у свежым выданні «Наповал». - Для іх бакінскі дзень перамогі стаў смяротным відовішчам. Не выпадкова на самых галоўных каналах не было ніводнага кадру.
І рэч не ў зрынутым хаўрусніку. Не ў Арменіі, аб якую цяпер Баку выцірае ногі. Не. Маскве напраўду няма клопату што да Арменіія. Там няма ні людажэраў, ні атрутнікаў, ні маньякаў у кіраўніцтве. Гэта значыць, асобных прычын любіць Арменію Масква не мае.
Не ваенную ганьба Арменіі перажывала Масква. Прычына болю была зусім у іншым. І гэта сапраўды быў люты боль.
Рэч у тым, што бакінскія барбары правезлі па вуліцах Баку ў зусім непрыстойным выглядзе пакарабачаную і закуродымленую расейскую мару, нацыянальную ідэю Расеі. Тэхніку.
Азербайджан выхваляўся перад усім светам сваімі трафеямі: ён паказаў усю тую тэхніку, што Масква цішком перадавала апошнія гады Карабаху. Загінулую і пакарабачаную.
Усё тое ж самае, што так ганарыста паказвалі на парадзе 9 траўня ў Маскве, правезлі і ў Баку.
Масква паказала, як гэта выглядае свежым, пафарбаваным, нашараваным і на парадзе. А Баку паказала расейскую супэртэхніку пасля рэальнага бою. І паказала яе сапраўдную цану: С-300, С-400, «Панцыры», «Грады», «Трыюмфы», танкі, БРДМ, БТР, БМП - усё, на што моліцца Расея.