Першая ў свеце прышчэпленая ад COVID жанчына атрымала другую дозу вакцыны
- 29.12.2020, 21:52
Першую дозу COVID-вакцыны 90-гадовая брытанка атрымала 8 снежня.
Брытанка Маргрэтэ Кіна, якая першай у свеце атрымала прышчэпку ад каранавіруса вакцынай Pfizer/BioNTech, атрымала другую дозу. Пра гэта паведамляе Sky News у аўторак, 29 снежня.
Маргарэт Кіна, 90 гадоў, атрымала першую прышчэпку ад каранавіруса 8 снежня а ўжо сёння, праз тры тыдні, жанчыне ўвялі ўжо другую дозу вакцыны, якая неабходна для імунізацыі ад COVID-19.
Сама ін'екцыя была зробленая ў бальніцы Універсітэта Кавентры.