BE RU EN

Фінальны раўнд Кубка Федэрацыі: Беларускія тэнісісткі дазналіся пра спаборніц

  • 11.02.2020, 21:26

Гэта стала вядома пасля лёсавання, якое адбылося ў Будапешце.

Жаночая нацыянальная каманда Беларусі згуляе з камандамі Бельгіі і Аўстраліі ў фінальным раўндзе абноўленага фармату Кубка федэрацыі. Гэта стала вядома пасля лёсавання, якая адбылася 11 лютага ў Будапешце, паведамляе pressball.by.

Група «В»: Аўстралія, БЕЛАРУСЬ, Бельгія.

Каманды паміж сабой правядуць па тры матчы: два адзіночныя (першы нумар адной каманды супраць першага нумара іншай, другі нумар супраць другога, парны паядынак). Пераможца групы выходзіць у паўфінале на найлепшую каманду пула «D» (Чэхія, Швейцарыя, Нямеччына).

Апошнія навіны