BE RU EN

Група студэнтаў БДУ шпіталізаваная з падазрэннем на каранавірус

  • 12.03.2020, 13:59

Іх аднакурсніка паклалі ў інфекцыйную лякарню з высокай тэмпературай.

Група студэнтаў Белдзяржуніверсітэта шпіталізаваная ў сталічны Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў ВАВ для наступнага тэставання на каранавірус COVID-19.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, хворых сярод студэнтаў няма. Усе шпіталізаваныя - гэта так званыя «кантакты другога ўзроўню».

Сам універсітэт працуе ў звычайным рэжыме.

Тэлеграм-канал «Адлічылі» ўдакладніў, што на каранавірус правяраюць студэнтаў факультэта міжнародных дычыненняў (ФМА) БДУ пасля таго, як іх аднакурснік быў шпіталізаваны з высокай тэмпературай.

Апошнія навіны