«Хворых і іх сваякоў інструктуюць нікому нічога не казаць»
- 13.04.2020, 21:29
Сапраўдныя звесткі па каранавірусу ў Беларусі ўсяляк хаваюць.
Хворыя на каранавірус з'явіліся ў Івацэвічах. Аднак, гэтай інфармацыя няма ў адкрытых крыніцах, паведамляе «Радыё Рацыя». Саміх жа хворых і іх сваякоў інструктуюць нічога нікому не казаць нікому, асабліва прэсе.
Жыхар райцэнтра, які наважыў застацца ананімным, распавёў журналістам:
- Хворы бацька і сын з Івацэвічаў і два чалавекі з пасёлка Косава. Яны ляжаць у інфекцыйным аддзяленні. Ёсць чалавек з райвыканкама. Мяне здзіўляе, што па Івацэвіцкім раёне няма ніякай інфармацыі, як быццам усё чыста!
Такая сітуацыя з утойваннем, прыводзіць толькі да недаверу да інфармацыйных звестак з афіцыйных крыніц. Гэта не толькі не супакойвае людзей, але і наадварот, выклікае паніку.