Прэзідэнцкі выбары ў ЗША: Байдэн перамог на праймерыз на Гаваях
- 24.05.2020, 21:05
За былога віцэ-прэзідэнт Амерыкі праз пошту прагаласавалі 63% удзельнікаў праймерыз.
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн перамог на суботніх праймерыз на Гаваях, зрабіўшы яшчэ адзін крок на шляху да вылучэння афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе «Голас Амерыкі».
Байдэн перамог сэнатара Бэрні Сандэрса, які выйшаў з гонкі некалькі тыдняў таму. Са звестак Associated Press, за Байдэна прагаласавалі 63 адсоткі ўдзельнікаў праймерыз, у той час як за Сандэрса - 37 адсоткаў. Байдэн атрымаў у сваю скарбонку 16 дэлегатаў партыйнага з'езда, Сандэрс - 8.
З улікам галасавання на Гаваях, у актыве былога віцэ-прэзідэнта 1 566 дэлегатаў з'езда. Чакаецца, што найбліжэйшыя тыдні ён заручыцца падтрымкай 1 991 дэлегата, чаго будзе дастаткова для вылучэння.
Сандэрс застаецца ў бюлетэнях, каб набраць дэлегатаў і паўплываць на платформу партыі.
Праймерыз на Гаваях прайшлі з затрымкай на некалькі тыдняў праз эпідэмію каранавіруса. Галасаванне праходзіла выключна праз пошту.