BE RU EN

Малы бізнэс ЗША атрымаў крэдыты на суму $ 500 мільярдаў

  • 3.05.2020, 20:58

Пазыкі выдаюцца мільёнам кампаній.

Федэральная Управа ў справах малога бізнэсу задаволіла больш за 3,8 мільёна заявак на крэдыты на агульную суму больш за 500 мільярдаў даляраў з 3 красавіка, калі пачала працаваць Праграма абароны выплаты заробкаў, закліканая змякчыць эканамічныя наступствы эпідэміі каранавірусу. Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве ўправы і Міністэрства фінансаў ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

З пачатку другога раўнду праграмы 27 красавіка ўправа выдала блізу 2,2 мільёна крэдытаў на агульную суму 175 мільярдаў даляраў, адзначаецца ў заяве.

Другі раўнд праграмы дазваляе крэдыторам выдаваць пад гарантыі ўрада ўмоўна-беззваротныя крэдыты малому бізнэсу, які спыніў працу праз эпідэмію.

Сярэдні памер крэдыту ў другім раўндзе праграмы склаў 79 тысячаў даляраў, гаворыцца ў заяве, апублікаванай у нядзелю.

Урадавая праграма антыкрызіснай дапамогі малому бізнэсу аб'ёмам 660 мільярдаў даляраў сутыкнулася з бюракратычнымі праблемамі, тэхналагічнымі збоямі і перанакіраваннем сродкаў вялікім карпарацыям. Яна таксама сутыкаецца з праблемамі, звязанымі з дараваннем гэтых паспешліва выдадзеных крэдытаў.

Апошнія навіны