У Бярозаўскім раёне COVID-19 прабраўся ў вёскі
- 6.05.2020, 21:10
Каранавірус набірае абароты ў Берасцейскай вобласці.
У Бярозаўскім раёне COVID-19 прабраўся ў вёскі. Валерый Білібуха, «дэпутат» Першамайскага сельскага выканаўчага камітэта, распавёў «Радыё Рацыя»:
- У Падкраічы, у Першамайску ёсць. Ёсць людзі з вёсак, якія былі шпіталізаваны ў Бярозе, а цяпер яны шпіталізаваны ў Баранавічах з высокай тэмпературай. Тэсты пацвердзілі наяўнасць каранавіруса.
Са слоў галоўнага лекара Бярозаўскай раённай бальніцы, сітуацыя з віруснай інфекцыяй у Бярозаўскім раёне напружаная, але пад кантролем. Паводле стану на 5 траўня было зарэгістравана 36 выпадкаў захворвання COVID-19. Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, паводле стану на 6 траўня ў бальніцы знаходзіцца 99 чалавек з пнеўманіяй, у тым ліку шмат людзей маладога і сярэдняга ўзросту. 2 чалавекі памерлі ад віруснай інфекцыі.