Відэафакт: Актывісты прынеслі труну на рэпетыцыю параду ў Менску
- 8.05.2020, 20:22
Труну пранеслі каля калоны вайсковай тэхнікі.
Актывісты правялі акцыю супраць параду, які запланаваны на 9 траўня ў Менску, паведамляе «Радыё Свабода».
Падчас рэпетыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ў мікрараёне Усход яны пачалі танцаваць, трымаючы ў руках імправізаваную труну. Такім чынам, актывісты хацелі прыцягнуць увагу да небяспекі наведвання масавых мерапрыемстваў 9 траўня ў Менску.