BE RU EN

Святлана Ціханоўская здала 110 000 подпісаў у камісіі

  • 21.06.2020, 19:04

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты звярнулася да беларусаў.

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская разам з сябрамі ініцыятыўнай групы падала блізу 110 000 подпісаў у тэрытарыяльныя камісіі.

«На жаль, з розных прычын мы не паспелі падаць 36 000 подпісаў», - адзначыла Ціханоўская ў каментары «Радыё Свабода».

Яна папрасіла беларусаў падтрымаць ейнага мужа вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага, якога другі раз змясцілі ў карцэр з невядомых прычын. 20 чэрвеня палітычнаму вязню працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 26 чэрвеня.

«Я вельмі ўстурбаваная гэтай сітуацыяй, бо напраўду невінаватага чалавека, як мы з вамі, трымаюць у нечалавечых варунках працяглы часу. Думаю, што Сяргей не мог зрабіць нічога такога, што прычынілася б да такога суровага пакарання», - сказала Святлана.

Заўтра, 22 чэрвеня, адвакат паспрабуе наведаць следчы ізалятар і высветліць прычыны такіх захадаў.

«Я прашу ўсіх падтрымаць Сяргея ў такі цяжкі момант. Вы можаце напісаць яму лісты, якія выказваюць вашу салідарнасць», - прапанавала патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты.

Апошнія навіны