Першая іскра
- 21.06.2020, 19:37
Шахцёры ў «ЛНР» выступілі з паўнавартасным пратэстам супраць марыянкавых улад.
Шэсць гадоў спатрэбілася жыхарам акупаваных тэрыторый, каб выступіць з гэтым, паўнавартасным пратэстам супраць марыянеткавых улад, а не безпараднай пародыяй на дэманстрацыю нейкай нязгоды, піша ўкраінскі блогер Злы адэсіт для «Обозревателя».
Праўда, пратэст гэты накіраваны супраць нявыплаты заробкаў, але вялікае вогнішча разгараецца з малой іскры, асабліва калі на чале працэсу стаіць такі рабочы клас, як шахцёры.
Уласна, страйк шахцёраў працягваецца. Днямі, на знак пратэсту, на акупаваных тэрыторыях на 5 хвілін спыняцца ўсе работы. Здавалася б, што там гэтыя 5 хвілін? Але ў кантэксце таго, што шахцёры, не гледзячы на арышты, ціск і пераслед іхніх сем'яў, працягваюць страйк, гэтыя 5 хвілін зацягнуліся ўжо вельмі на доўга. Небывала доўга з улікам правядзення гэтага пратэсту ў такім таталітарным утварэнні, як цяперашнія недарэспублікі.
Больш за тое, страйк шахцёраў могуць падтрымаць работнікі тых нешматлікіх прадпрыемстваў, якія яшчэ працуюць на акупаваных тэрыторыях.
Акупацыйныя ўлады выдатна разумеюць, што, не гледзячы на непадзельную дыктатуру ў такім рэгіёне як Данбас, са спецыфікай і менталітэтам насельніцтва, абсалютная бяспека ім не гарантаваная. І калі ўзнікне дастаткова масавы бунт, які інакш як гвалтоўным шляхам не выйдзе здушыць, рэакцыя Украіны на такія дзеянні акупантаў палохае ня менш чым самі пратэсты шахцёраў.
Але, як гэта і ўласціва злодзеям, у якіх шапка гарыць, акупанты замест развязання праблем і згладжвання вострых кутоў, падліваюць сабе ж на галаву алей, абвінавачваючы арганізатараў пратэстаў у тым, што яны агенты замежнага ўплыву!
Галодныя шахцёры ды іхныя сем’і, што мадзеюць - агенты замежных спецыяльных службаў? Наступны крок? Усіх чыста ў сутарэнне? Раз так, то і сапраўды, непрызнаную ЛНР могуць чакаць вельмі сур'ёзныя ўзрушэнні.