BE RU EN

Вакаліст гурту TOR BAND, які піша гіты пра змаганне беларусаў: Наша мэта - усяліць у народ веру

  • 21.06.2020, 19:48

Песні «Сыходзь» і «Мы - народ» сталі сапраўднымі гімнамі свабоды.

Група TOR BAND з Рагачова робіць файныя гіты на тэму барацьбы беларусаў за свабоду. Песні "Сыходзь" і "Мы - народ" сталі сапраўднымі гімнамі свабоды. Вакаліст гурту Зміцер Галавач адказаў на пытанні тэлеграм-канала "Баста".

- Як думаеце, ці пачуе Саша 3% ваш і наш заклік "Сыходзь"?

- Мы не мелі на мэце данесці гэты заклік да Сашы. Мэта - усяліць у народ веру, якую ён нейкім чынам страціў у дарозе.

- Якія творчыя планы на наступныя месяц-два?

- У планах ёсць яшчэ адна вельмі сур'ёзная песня, але тут патрэбная сур'ёзная падтрымка ад людзей. Сваімі сіламі мы не дамо рады. Падтрымка не фінансавая. Ізноў патрэбныя смелыя людзі.

- Ці паедзеце на "Еўравізію" ад Беларусі пасля перамогі рэвалюцыі і змены ўлады?

- Гэта зусім не наш фармат. Мы патрэбныя тут, у краіне.

- Што б вы сказалі тым людзям, якія цяпер выходзяць на вуліцы?

- Сказаў бы адно: "Мы з вамі!"

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны