Фотарэпартаж: Тысячы менчукоў стаяць у чэргах па ваду
- 24.06.2020, 21:44
Што адбылося з вадой - дакладнага адказу дагэтуль няма.
24 чэрвеня нешта здарылася з вадой у Менску. Жыхары раёнаў, дзе ў кранах цячэ вада з Вілейска-Менскай сістэмы водазабеспячэння, адчулі падазроны пах. Чыноўнікі заявілі, што ўсё было ў межах нормы, але ў той жа час адправілі на вуліцу 24 рэзервуары з пітной вадой, да якіх былі вялікія чэргі, паведамляе «Радыё Свабода».