«Дзякуючы Флэшмобу салідарнасці я стала верыць у тое, што мы абавязкова пераможам»
- 18.07.2020, 20:24
І вымецем таракана.
"Ледзь паспела з пікета дадому, каб яшчэ і суседзяў падбадзёрыць, - піша тэлеграм-каналу "Баста!" жыхарка Магілёва. - Дзякуючы гэтаму Флэшмоб я стала верыць у тое, што мы абавязкова пераможам, што змяцём таракана, што будзем жыць, як людзі.
Сёння ўпершыню на пікеце пабывала - там яшчэ эмоцыямі зарадзілася.
У нас у інтэрнаце "шуміць" палова паверха, а пачыналася ўсё з аднаго хлопца, наогул не сказала б ніколі, што ён супраць улады, але відаць і яго ўсё даняло. Спачатку ён, потым яшчэ пару чалавек, потым я, а пасля мяне пара маіх калегаў падпісалася.
Прыходзіла пару дзён таму камендант, спрабавала лаяцца, але ёй растлумачылі што і навошта, яна моўчкі пайшла, цяпер робіць выгляд, што не заўважае наш шум!"
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..