BE RU EN

COVID-19: Лік інфікаваных у свеце перасягнуў 14 мільёнаў

  • 18.07.2020, 21:15

Афіцыйная колькасць ахвяр пандэміі - больш за 600 000.

Універсітэт Джонса Гопкінса паведамляе, што на падставе звестак, атрыманых з урадавых крыніц розных краін, лік дыягнаставаных 18 ліпеня ў свеце выпадкаў заражэння перасягнуў 14 мільёнаў. Афіцыйная колькасць ахвяр пандэміі - больш за 600 000, перадае svoboda.org.

Сусветная арганізацыя здароўя адзначае паскарэнне распаўсюджвання інфекцыі. За апошні дзень было выяўлена 237 740 новых выпадкаў - гэта беспрэцэдэнтны паказчык з пачатку эпідэміі. Больш за ўсё заражаных - у ЗША, болей за тры з паловай мільёны, у Бразіліі больш за два мільёны і ў Індыі адзін мільён.

Апошнія навіны