Марш міру і незалежнасці ў Берасці: цудоўны фотарэпартаж
- 31.08.2020, 21:25
Як Берасце мірна пратэставала ў апошнюю нядзелю лета.
У нядзелю, 30 жніўня, жыхары Берасця прайшлі маршам па вуліцах горада.
Нягледзячы на тое, што плошчу Леніна ў горадзе перакрылі яшчэ апоўдні 30 жніўня, гараджане ўсё роўна выйшлі ў нядзелю на мірную акцыю пратэсту.
У гэты дзень калона пратэстоўцаў абрала новы маршрут для шэсця. З цэнтра людзі падняліся на Кобрынскі пуцеправод, пайшлі па вуліцы Маскоўскай і звярнулі на Піянерскую. Адтуль яны выйшлі на Пушкінскую, праз якую вярнуліся ў цэнтр.
Людзі, як заўсёды, ішлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі і выкрыквалі лозунгі.
Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Брестской газеты»: