BE RU EN

«Грошы ў таракана і яго банды хутка скончацца»

  • 6.09.2020, 21:01

Падумай, што яшчэ можаш для гэтага зрабіць, каб паскорыць гэты працэс.

- Салідарнасць людзей цесная звязаная з забастоўкай, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач. - Што б хто не казаў, а колькасць пратэстоўцаў відавочна сведчыць пра тое, што пры Лукашэнку бюджэт папаўняцца больш не будзе.

Ніколі не паверу ў тое, што ўсе гэтыя сотні тысяч, можа ўжо і больш за мільён па ўсёй краіне пратэстуюць дзеля таго, каб заўтра з чыстым сумленнем заняць працоўнае месца і адшпільваць даніну таракану ў выглядзе падаткаў і пабораў.

Усе гэтыя людзі, усе мы будзем рабіць усё, каб нашкодзіць рэжыму. Чым больш сілавікі будуць ціснуць, тым мацней будзе наша інэрцыйны адпор.

А гэта ў сваю чаргу азначае, што грошы ў таракана і яго банды хутка скончацца. Падумай, што ты яшчэ можаш для гэтага зрабіць, як паскорыць гэты працэс. Хочацца ўжо свята Перамогі хутчэй.

Апошнія навіны