Вядомы футбольны трэнер Васіль Хамутоўскі ўзяў удзел у Маршы адзінства
- 6.09.2020, 21:23
Фотафакт.
Вядомы беларускі трэнер Васіль Хамутоўскі ў Менску ўзяў удзел у мірным маршы пратэсту, піша «Трибуна».
Фатаграфію са спецыялістам апублікаваў карыстальнік Эльшад Акбераў у сваім інстаграме.
«Сустрэў на маршы цудоўнага брамніка Васіля Хамутоўскага. Дзякуй за тваю грамадзянскую пазіцыю», - напісаў Акбераў.
Нагадаем, на гэтым тыдні Васіль Хамутоўскі пакінуў пасаду трэнера брамнікаў берасцейскага «Дынама». Раней ён публічна выказваўся пра тое, што адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў і заклікаў сілавікоў спыніць гвалт.