BE RU EN

«Саня, ты запарыў»: з якімі плакатамі выйшлі берасцейцы на Марш адзінства

  • 6.09.2020, 21:33

Па Берасці сёння гуляла шматтысячная калона.

Чарговая акцыя пратэсту адбылася ў першую нядзелю верасня. Людзі сабраліся ў цэнтры і шматтысячнай калонай зноў пайшлі гуляць па Берасці, піша b-g.by.

«Лазня кроў не змые», «Саня, ты запарыў», «На нашы падаткі выгадаваў гестапа», «Вася! Берасце ганарыцца!» (У падтрымку трэнера Васіля Хамутоўскага - заўв. рэд.), «Авечкі, пацукі, алкашы, наркаманы тут», «Іду, бо накіпела», «Саша, твой сэксізм цябе загубіў» - гэтыя і іншыя надпісы можна было сёння ўбачыць на плакатах у Берасці.

Былі плакаты ў падтрымку IT-кампаніі PandaDoc, у менскім офісе якой 2 верасня прайшлі ператрусы, яе супрацоўнікаў дапытвалі, распачалі крымінальную справу паводле часткі 4 артыкула 210 КК Рэспублікі Беларусь і затрымалі чатырох чалавек.

Апошнія навіны