«Каб наш сімвал, наша Пагоня, гарэла тысячамі агнёў у стагоддзях»
- 6.01.2021, 23:04
Неверагоднае відэа ад аўтааматараў.
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў відэа беларускіх аўтааматараў.
«У старым годзе прынята пакідаць усё непатрэбнае, а браць у новы год толькі самае каштоўнае. Для беларуса самым каштоўным з'яўляецца сімвал адзінства, які многія стагоддзі суправаджае не адно пакаленне ў імкненні да свабоды, незалежнасці і шчасця. Сімвал, які аб'яднаў усіх нас разам, сімвал, які прымушае нас уставаць у адзіны строй у надзеі на лепшае. Як бы не спрабавалі нас раз'яднаць і запалохаць, мы не апусцім рукі і прыкладзём усе сілы, каб наш сімвал, наша Пагоня, гарэла тысячамі агнёў ў стагоддзях», - кажуць аўтааматары.