У Берасці шалёны «ябацька» напаў на лекара хуткай дапамогі
- 8.01.2021, 21:20
Відэафакт.
У пятніцу, 8 студзеня, у адной з бальніц Берасця адбыўся абуральны інцыдэнт з «палітычнай» падаплёкай, які трапіў на відэа.
З выгляду нецвярозы мужчына, выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку, абразіў лекара, а пасля ўдарыў яго па твары. З відэа не ясна, што менавіта паслужыла прычынай канфлікту. Можна меркаваць, што агрэсіўнаму прыхільніку Лукашэнкі не спадабаўся ўдзел многіх лекараў у акцыях пратэсту супраць афіцыйных вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў.
У гэты час побач стаяў міліцыянт і адзінае, што ён зрабіў, сказаў мужчыну: «Усё, усё».